Дэмакратычная супольнасць Гародні пачынае падрыхтоўку да мясцовых выбараў



Нацыянальная кампанія „Праваабаронцы за свабодныя выбары” пачынае падрыхтоўку па назіраннях за фармаваннямі выбарчых камісій на будучыя мясцовыя выбары дэпутатаў. У Гародні назіраюць два сябры кампаніі: Віктар Сазонаў — у гарадской, а Раман Юргель — у абласной камісіях. Адпаведныя накіраванні ўжо пададзены ў органы ўлады.

Кажа Раман Юргель:

Сумесная кампанія, якая праводзіцца з 2008 года Беларускім Хельсінкскім камітэтам і праваабарончым цэнтрам «Вясна». Па Гародні, у Гарадзенскай абласной камісіі, назіральнікам будзе Раман Юргель, а ў Гарадзенскай гарадской камісіі ад БХК будзе назіраць Віктар Сазонаў. Усё залежыць ад падліку галасоў, якім ён будзе: ці адкрытым, ці ўбачаць назіральнікі на ўчастках для галасавання ва ўчастковых выбарчых камісіях змест гэтых бюлетэняў. Вось гэта самае галоўнае.

Утварэнні тэрытарыяльных выбарчых камісій, згодна з заканадаўствам пройдуць ужо на гэтым тыдні. Пасля будуць стварацца акругі, якіх па Гарадзенскай вобласці будзе 60. А па Гародні — 30.

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя