Дэмакратычныя сілы прапанавалі стратэгію на рэферэндуме



Дэмакратычныя сілы прапанавалі стратэгію на рэферэндуме, які мае адбыцца ў пачатку наступнага года: «Усіх нязгодных з беззаконнем, якое захліснула нашу краіну, заклікаем далучыцца да стратэгіі дзеянняў на «Рэферэндуме», якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы. «Рэферэндум» запланаваны на пачатак 2022-га.

Гэтае мерапрыемства – злачынства і падман, якое мы, грамадзяне Беларусі, ператворым у «вотум недаверу» Лукашэнку і яго атачэнню. Заклікаем прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь несапраўдным. Гэтае дзеянне азначае, што мы не згодныя з рэжымам Лукашэнкі і выступаем за ўсталяванне законнасці і стварэння ўмоваў для правядзення сумленных выбараў».

Як зрабіць бюлетэнь несапраўдным?

1) У дзень галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

2) Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў.

3) Апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Такія інструкцыі даюць аўтары стратэгіі.

Беларускае Радыё Рацыя