Дэмакратычныя сілы прэзентуюць «Стратэгію пераходу да новай Беларусі»



«Калі палітычныя сілы не гатовыя да дэмакратычных перамен, то адна дыктатура змяняецца іншай», – адзначыла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская ў відэа-звароце падчас прэзентацыі праекта «Стратэгіі пераходу да новай Беларусі». Паводле яе, дакумент стаўся вынікам супольнай працы дэмакратычных сіл, а таксама «экспертаў у галінах палітыкі, эканомікі, грамадзянскіх адносін».

Святлана Ціханоўская

«Можа здацца, што гэты дакумент у цяперашніх умовах заўчасны, аднак досвед такіх краін, як Іран, Гаіці, Паўночная Карэя, кажа пра адваротнае. Таму нельга, каб гістарычны шанец заспеў нас знянацку, думаю, гэта мы ўжо праходзілі. Стратэгія перахода да новай Беларусі – гэта бачанне, як ператварыць нашу краіну ў незалежную, дэмакратычную і праеўрапейскую», – заявіла Ціханоўская.

Азнаёміцца з тэкстам дакумента можна па спасылцы.