Дэпутат Чыквін спадзяецца на паглыбленне супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю
Новы этап ў польска-беларускіх стастунках ў сувязі з візітам міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея вітае дэпутат ад сацыял-дэмакратаў Яўген Чыквін.
“Палітыка ізаляцыі Беларусі не прынесла ніякіх станоўчых вынікаў. спадзяюся на паглыбленне супрацоўніцтва таксама на узроўні парламентаў краін”, – кажа Яўген Чыквін – старшыня ініцыяванай год таму ў Польскім Сейме групы дэпутатаў супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.
– Палітыка ізаляцыі, санкцый у адносінах Беларусі не прынесла вынікаў, але гэта не значыць, што ў размовах і кактактах не трэба гаварыць пра дмакратычныя каштоўнасці і свабоды.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пабываў з двухдзённым візітам ў Варшаве на запрашэнне польскага боку. Напярэдадні ён сустракаўся з кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім і віцэ-прэм’ерам Янушам Пехацінскім.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота polradio.pl