Дэпутат: Для ўвядзення мараторыя дастаткова палітычнага рашэння



Старшыня рабочай групы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні смяротнага пакарання як карнага інструмента Мікалай Самасейка прадстаўляе беларускі бок на Міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання ў Менску. Паводле Самасейкі, рэферэндум патрэбен для адмены смяротнага пакарання, але для мараторыя дастаткова палітычнага рашэння кіраўніка дзяржавы ці парламента:

– Што тычыцца ўвядзення мараторыя, то для гэтага рэферэндум не патрэбен, дастаткова прыняцця палітычнага рашэння. Дадзенае пытанне можа быць вырашана або кіраўніком дзяржавы, або Нацыянальным сходам. Грамадская думка мяняецца, меркаванне дэпутатаў таксама. Зараз, калі вынесці пытанне смяротнага пакараннy ў Авальную залу Нацыянальнага схода, я не гарантую, што яно атрымае станоўчы вінік – у плане рашэння ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне. У гэтым годзе у нашай краіне ўжо абвешчаны два смяроныя прысуды.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by