Дэпутат Дзярждумы прапануе прызнаць БНФ і „Малады фронт” экстрэмісцкімі



Намеснік старшыні камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве расейскай Дзярждумы Вадзім Салаўёў падрыхтаваў на імя генпракурора РФ Юрыя Чайкі зварот з прапановай вывучыць дзейнасць двух беларускіх арганізацый — партыі „Беларускі народны фронт” і „Маладога фронту”, паведаміў інтэрнэт-рэсурс „Русская планета„.

„Сённяшнія ўкраінскія нацыяналісты выйшлі з арганізацый Сцяпана Бандэры. І мы бачым, што сённяшні параснік бандэраўцаў зрабіў са сваёй краінай. Але такія ж прафашысцкія фармаванні былі падчас Вялікай Айчыннай і на тэрыторыі Беларусі, і ў іх таксама ёсць спадчыннікі, — цытуе Салаўёва „Русская планета”. — Ім таксама трэба перайменаваць вуліцы, вычысціць усё рускае з Беларусі, пахадзіць з партрэтамі Сцяпана Бандэры па Мінску. Пры гэтым шматлікія беларускія нацыяналісты ўжо былі заўважаныя ў шэрагах сумнеўных фармаванняў, якія вядуць баявыя дзеянні ў Данбасе. Натуральна, ваююць яны за Кіеў „.

„Таму мы хочам праверыць іх дзейнасць на экстрэмісцкі складнік, і, калі Генпракуратура палічыць довады пераканаўчымі, гэтая партыя і маладзёжная арганізацыя будуць прызнаныя экстрэмісцкімі ў Расіі”, — дадаў дэпутат Дзярждумы.

БелаПАН