Дэпутат польскага Сойму пра агрэсію супраць Украіны
Што стаіць за эскалацыяй напружанасці вакол Данбасу?
Сваімі думкамі ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя падзяліўся дэпутат польскага Сойму Павел Коваль, былы намеснік міністра замежных спраў Польшчы:
– Тут незразумела, якая дакладна прычына. Магчыма ідзе пра тое, каб праверыць рэальную рэакцыю адміністрацыі Байдэна. Магчыма Расея хоча праверыць, як Байдэн будзе рэагаваць насамрэч. Не толькі, што скажа, але як будзе сябе паводзіць у справах адносін з Украінай, з Расеяй ды Захадам. Магчыма ідзе пра гандль наконт Nord Stream 2, трэба памятаць, што пазіцыя Байдэна такая ж, як у часы Трампа.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Магчыма, Пуцін наўмысна сцягвае войскі да Украіны, каб пасля выкарыстаць гэта ў перамовах па „Паўночным патоку”, мяркуе польскі.
Беларускае Радыё Рацыя