Дэпутат Сейма Польшчы Міхал Шчэрба наведаў Менск



Дэпутат Сейма Польшчы Міхал Шчэрба наведаў Менск падчас прэзідэнцкіх выбараў і прысутнічаў на выбарчым участку, дзе галасавала Святлана Ціханоўская. Нават коратка паразмаўляў з ёй.

Па яго словах, ён прыехаў па запрашэнню апазіцыйных палітыкаў Беларусі:

– Я прыехаў у Менск перадусім па запрашэнні апазіцыйных асяродкаў, каб назіраць за падзеямі звязанымі з выбарамі ў Беларусі. Хочам аказаць падтрымку нашым сябрам, а таксама журналістам з Польшчы, якія тут знаходзяцца. Таксама мы маем шэраг сустрэч з недзяржаўнымі арганізацыямі. Ведаем пра колькасць затрыманых, ад траўня гэта 1200 асобаў. Перад выездам арганізаваў у суботу ў Варшаве мітынг салідарнасці „Свабодная Варшава для свабоднай Беларусі”. 

Польскі палітык таксама сказаў, што ў Варшае рыхтуецца незвычайная акцыя падтрымкі Беларусі — палац культуры і навукі будзе падсвечаны ў колеры нацыянальнага беларускага бел-чырвона-белага сцягу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wp.pl