Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі прэзідэнцкі Дэкрэт №3
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі прэзідэнцкі Дэкрэт №3 „Аб супрацьдзеянні сацыяльнаму ўтрыманству”.
Паводле прадстаўніка грамадзянскай кампаніі „За справядлівыя выбары” Уладзіміра Кацоры, непапулярныя дзеянні ўладаў – прадыктаваныя адсутнасцю грошай – у казне:
– Гэта вымушаны крок з боку ўлады. Хаця і выбары ў гэтым годзе. Проста, калі няма чаго ўладзе даць людзям, яна пачынае заціскаць гайкі.
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка напярэдадні прыняцця Дэкрэту №3 прапаноўваў дэпутатам вызваліць ад выплаты збору грамадзянаў, звольненых па заканчэнні тэрміну дзеяння працоўных кантрактаў:
– Я атрымаў адказ з палаты прадстаўнікоў прэзідэнта. Начальнік гэтай камісіі па заканадаўству вельмі фармальна адказаў мне, што гэта Дэкрэт прэзідэнта, кіраўніка дзяржавы, што мы можам змяніць? Народныя абраннікі не могуць нічога вырашыць, таму што ў нас адзіны заканадаўчы орган – адміністрацыя прэзідэнта.
Прэзідэнцкі Дэкрэт №3 „Аб супрацьдзеянні сацыяльнаму ўтрыманству” абавязвае шматлікія катэгорыі грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні выдаткаў дзяржавы, плаціць збор у памеры 20 базавых велічыняў у год.
Беларускае Радыё Рацыя