Дэвальвацыя дзяржаўных узнагарод



Лукашэнка зноў раздаваў узнагароды. Гэтым разам прозвішчы ардэнаносцаў не хавалі. Але сённяшняя падзея вельмі яскрава паказала, як дэвальваваліся сёння ў Беларусі дзяржаўныя ўзнагароды, піша ў сваім тэлеграм-канале палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

„Лукашэнка не хаваў, што ўзнагароджваюцца людзі не за талент ці поспехі ў працы, а за палітычную лаяльнасць. „Для артыстаў, журналістаў, іншых творчых прафесій, мастакоў, скульптараў год быў няпросты, – заявіў ён. – Яны былі навідавоку, а тыя, хто не быў навідавоку, сталі бачнымі дзякуючы таму, што цэлы шквал нападаў абрынуўся на іх. Вытрымалі”.

То бок, яны нічым не вызанчыліся, але ўзнагароджваюцца за тое, што вытрымалі ціск грамадзтва і падтрымалі існы рэжым. Як, напрыклад, Вольга Няфёдава, прызначаная кіраўніком Купалаўскага тэатру пасля сыходу адтуль большасьці артыстаў, ці Руслан Аляхно, які зняўся ў кліпе «Любимую не отдают». Гаворачы пра апошняга Лукашэнка прызнаў: “Такіх, як Руслан, на жаль, няшмат”. Гэта вельмі важнае прызнанне.

То бок, узнагароды раздаюць вузкай групе “сваіх”. Тых, хто не падтрымаў яго, Лукашэнка назваў “здраднікамі”. Такім чынам, улада, абапіраючаяся на меншасць (што прызнаў Лукашэнка), ад імя меншасці, раздае ўзнагароды гэтай меншасці. Гэта проста класічная ілюстрацыя, як дзяржава скарацілася, рэдукавалася да рэжыму. Застаецца пытанне, чаму ўзнагароды ўсё яшчэ называюцца “дзяржаўнымі”?”