Дэвід Кэмеран: Весці перамовы ў Менску недастаткова
Дэвід Кэмеран сказаў: Весці перамовы ў Менску недастаткова, калі расейскія танкі працягваюць перасякаць мяжу з Украінай.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран зрабіў заяву ў адказ на дзеянні Расеі ва Усходняй Украіне.
«Вельмі занепакоены вялікім лікам доказаў, якія сведчаць аб тым, што расейскія войскі ажыццявілі буйнамаштабнае пранікненне ва Усходнюю Украіну, цалкам грэбуючы суверэнітэтам суседняй дзяржавы. Міжнародная супольнасць ужо папярэджвала Расею аб тым, што падобныя правакацыйныя дзеянні абсалютна непрымальныя і незаконныя. Прэзідэнт Пуцін сказаў, што Расея жадае знайсці мірнае вырашэнне канфлікту. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці, калі Расея падтрымлівае прарасейскіх сепаратыстаў ва Украіне узбраеннем і войскамі – адзначае Дэвід Кэмеран. Па яго словах, удзелу ў перамовах у Мінску недастаткова, калі адначасова з гэтым расійскія танкі працягваюць перасякаць мяжу з Украінай. Падобныя дзеянні павінны быць неадкладна спыненыя. заклікаем Расею выбраць іншы шлях і знайсці палітычнае рашэнне гэтага крызісу. Калі ж Расея гэтага не зробіць, то тады ў яе не павінна заставацца сумневаў, што ў гэтага рашэння будуць наступствы », – заявіў палітык.