Для Лукашэнкі адзіны выхад з сітуацыі – уцёкі ў Расею
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы час. Сустрэча пройдзе ў Маскве падчас візіту туды беларускага кіраўніка. Таксама яны пагаварылі па тэлефоне пра сітуацыю ў Беларусі і вакол краіны, абмяркавалі двухбаковае супрацоўніцтва.
Для Лукашэнкі цяпер адзіны выхад з сітуацыі – гэта ўцёкі ў Расею, – сказаў у інтэрв’ю польскаму радыё палітолаг Павел Усаў. – Беларусь апынулася ў татальнай ізаляцыі ад Захаду. Лукашэнка пагражае агрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні да суседзяў, у тым ліку да Польшчы і Літвы. Гэтая рыторыка патрабуе падтрымкі з боку Расеі. Крэмль выкарыстае дадзеную сітуацыю, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі вайсковую базу ды дамагчыся паглыблення інтэграцыі адзначае эксперт.
Беларускае Радыё Рацыя
