Для мігрантаў анансавалі эвакуацыйны рэйс у Сірыю і Ірак
Міграцыйны крызыс. На 28 лістапада запланаваны эвакуацыйны рэйс з Менску ў Дамаск, а адтуль — у Багдад. Такі ліст турфірма «Дрым джоб» перадала на ангельскай і расейскай мовах кіраўніцтву лагістычнага цэнтру «Брузгі», дзе цяпер жывуць мігранты. Для тых, хто прыляцеў у Беларусь з дапамогай гэтай турфірмы, пералёт будзе бясплатным, для астатніх — 400 даляраў. Самалёт з Менску вылеціць у Дамаск. Адтуль фірма арганізуе рэйс у Багдад. Адзначу, што «Дрым джоб» — адна з кампаній, упаўнаважаных ўладамі Беларусі на афармленне візаў у Беларусь для грамадзянаў Сірыі.
Як паведамлялася, 18 лістапада з Менску ў ірацкія гарады Эрбіль і Багдад на эвакуацыйным рэйсе вярнуліся 430 мігрантаў.
