Для запуску ў друк “пашпартоў Новай Беларусі” патрэбна каля 140 тысяч еўра
15 гадоў таму
“Самае дарагое, што ў гэтым ёсць – папера. Таму што папера абароненая, яна каштуе грошай. Каб яе замовіць, трэба ўнесці перадаплату і неабходна, вядома, пачакаць, пакуль яна прыйдзе”, – адзначыў Павел Латушка ў размове з украінскім блогерам Аляксандрам Рыкавым (вядомы як BalaganOFF).
Кіраўнік НАУ дадаў, што пашпарт прайшоў тэхнічнае пацвярджэнне ў камісарыяце па пытаннях міграцыі Еўракамісіі і ў Офісе еўракамісара.
Папярэднюю згоду прызнаць новы пашпарт далі дзве краіны (адна з іх уваходзіць у Еўразвяз, другая не).