ДНР і ЛНР патрабуюць за палонных грошы



Украінскі палонны каштуе ад двух тысячаў грывень да дзесяці тысячаў даляраў. Такія сумы выстаўляюць сепаратысты з Днецкай і Луганскай Народных Рэспублік.

Пра гэта заявілі ў прэсовай службе Службы Бяспекі Украіны. З падрабязнасцямі наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Паводле інфармацыі са Службы бяспекі Украіны, выведка ДНР і ЛНР высвятляе не толькі асобы палонных, але і ступень заможнасці іх сямей – гэта рэальна зрабіць аналізуючы выкладзеную ў сацыяльных сетках дадзеныя. Сума выкупу звычайна залежыць ад звання і вядомасці ўкраінскага палоннага. Рэкордная сума, якую ДНР запатрабавала за аднаго чалавека – 50 тысяч даляраў. Усяго ў ДНР і ЛНР паводле афіцыйных дадзеных з украінскага боку, утрымліваецца больш за 400 палонных. Дакладна вядома, што сярод іх ёсць і беларусы з добраахвотных батальёнаў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя