Дональд Трамп абвесціў пра вылучэнне ў прэзідэнты ЗША
Экс-презідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер зноў балатавацца на пост кіраўніка дзяржавы ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2024 года. Пра гэта ён сказаў у час выступу перад прыхільнікамі ў сваім маёнтку Мар-а-Лага ў Флорыдзе передае CNN.
„Каб зноў зрабіць Амерыку вялікай і прыгожай, сёння я вылучаю сваю кандытатуру на пост прэзідэнта ЗША. Вяртанне Амерыкі пачынаецца проста зараз!” – заявіў Трамп.
Ён таксама раскрытыкаваў цяперашнюю адміністрацыю ЗША. Акрамя таго Трамп запэўніў, што каб ён быў пры ўладзе, то не было б вайны ва Украіне.
Дакументы пра вылучэнне ў прэзідэнты ўжо паданыя ў Федэральную выбарчую камісію ЗША.
Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2024 года.
Трамп ужо стварыў свой перадвыбарчы штаб. Федэральная выбарчая камісія зарэгістравала Дональда Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША, такім чынам афіцыйна стартавалі рэспубліканскія прэзідэнцкія праймерыз 2024.
Трамп быў прэзідэнтам ЗША з 2017-га па 2021 год. У лістападзе 2020 года ён не прызнаў паразу і спрабаваў аспрэчыць вынікі выбараў у судовым парадку. Аднак Вярхоўны суд ЗША адхіліў пазоў аб пераглядзе вынікаў галасавання. Трампу 76 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя