Дональд Трамп адмовіўся весці размову з Мадурам



Белы дом разглядае як адзін з варыянтаў адпраўку амерыканскага ваеннага кантынгенту ў Венесуэлу. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу CBS.

Па словах Трампа, прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, законнасць абрання якога не прызналі ЗША і шэраг іншых краін, некалькі месяцаў таму папрасіў яго пра асабістую сустрэчу і атрымаў адмоўны адказ.  „Я адмовіўся, таму што ў Венесуэле адбываецца так шмат сапраўды жахлівых рэчаў. Гэта была сама багатая краіна рэгіёну, якая была вельмі важнай часткай свету. А цяпер вы глядзіце на жабрацтва, вы глядзіце на пакуты, вы глядзіце на злачынствы, вы бачыце тое, што адбываецца”, – падкрэсліў ён.

Палітычны крызіс і грамадзянскі канфлікт у Венесуэле працягваюцца.

Беларускае Радыё Рацыя