Дональд Трамп наведае Польшчу 6 ліпеня
Паводле «Газэты выборчай», прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведае Польшчу 6 ліпеня. Дональд Трамп прыедзе для ўдзелу ў форуме дзяржаў Міжморʼя, які запланаваны на 6-7 ліпеня ва Уроцлаве. Пра гэта паведаміў Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Газета таксама піша, што мае пацверджанне пра візіт Дональда Трампа ў Польшчу з амерыканскага боку і агенцыі «Рэйтар».
Пра магчымасьць візіту Дональда Трампа ў Польшчу «Выборча» паведаміла 8 чэрвеня са спысылкай на шэраг дыпламатычных крыніц, якія не былі названыя. Паведамлялася, што 7 ліпеня Дональд Трамп мяркуе ўдзельнічаць у саміце лідараў краін G20 («Вялікай дваццаткі»), які пройдзе ў Гамбургу (Нямеччына), а напярэдадні мае намер прыехаць у Польшчу. Паводле звестак польскага выдання, у Гамбургу Дональд Трамп таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным.
«Выборча» са спасылкай на інфармагенцва РАР паведаміла, што ў Польшчу ўжо прыбылі агенты сакрэтнай службы, якія адказваюць за бяспеку прэзідэнта ЗША.
