Дональд Трамп: „Пры Байдэне свет становіцца больш жорсткім і нестабільным!”
Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што слабасць цяперашняга амерыканскага кіраўніка і брак належнай падтрымкі Ерусаліма з яго боку прывялі да эскалацыі напружанасці ў Ізраілі.
„Калі я займаў гэты пост, мы былі вядомыя як мірнае прэзідэнцтва, таму што супраціўнікі Ізраіля ведалі, што Злучаныя Штаты цвёрда стаяць на баку Ізраілю, і ў разе нападу на Ізраіль будзе хуткае адпомшчанне”, – гаворыцца ў заяве Трампа.
„Пры Байдэне свет становіцца ўсё больш жорскім і нестабільным, таму што слабасць Байдэна і брак падтрымкі Ізраіля прыводзяць да новых нападаў на нашых саюзнікаў”, – адзначыў экс-прэзідэнт. На яго думку, Амерыка заўсёды павінна быць на баку Ізраіля і „ясна даць зразумець, што палестынцы павінны пакласці канец гвалту, тэрору і ракетным абстрэлам, а таксама, што ЗША заўсёды будуць цвёрда падтрымліваць права Ізраіля на самаабарону”.
Беларускае Радыё Рацыя