Дональд Трамп прыляцеў у Сінгапур на сустрэчу з Кім Чэн Ынам
Дональд Трамп прыляцеў у Сінгапур на сустрэчу з Кім Чэн Ынам, паведамляе bbc.com.
Кім Чэн Ын прыбыў на некалькі гадзін раней Трампа і ўжо паспеў сустрэцца з прэм’ер-міністрам Сінгапура Лі Сяньлунам.
Гістарычны саміт павінен адбыцца ў аўторак на востраве-курорце Сентоза, хоць не выключана, што асабістая сустрэча пройдзе раней, да афіцыйнага пачатку мерапрыемства. Гэта будзе першая ў гісторыі сустрэча кіраўніка Паўночнай Карэі з дзеючым прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Трамп назваў яе “ўнікальнай спробай усталяваць мір” і дадаў, што ён і Кім уступаюць на “невядомую тэрыторыю” — у самым прамым сэнсе слова. У Вашынгтоне спадзяюцца, што сустрэча паспрыяе адмове КНДР ад ядзернай зброі.
Фота REUTERS