Дональд Трамп увёў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Вашынгтоне
Дональд Трамп увёў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Вашынгтоне да 24 студзеня.
Дзеючы прэзідэнт распарадзіўся накіраваць дадатковыя сілы для аховы парадку да і падчас інаўгурацыі Джо Байдэна. Раней кіраўнік кіравання Нацыянальнай гвардыі паведаміў, што непасрэдна 20 студзеня ў Вашынгтон будуць сцягнутыя 15 тысяч супрацоўнікаў ведамства.
У сваю чаргу ФБР папярэджвае аб акцыях пратэсту, якія рыхтуюцца супраць вынікаў выбараў ва ўсіх амерыканскіх штатах.
Беларускае Радыё Рацыя