Дональд Трамп заявіў пра спыненне фінансавання СААЗ
45-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп 29 траўня заявіў пра спыненне адносінаў з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).
Вытрымкі з ягонага выступу, у тым ліку і з гэтай заявай, апублікаваны ў афіцыйным Twitter-акаўнце „Белага дому”. Трамп лічыць што арганізацыя „дзейнічае па ўказцы” Кітая:
– Кітай цалкам кантралюе Сусветную арганізацыю аховы здароўя, пры гэтым яны фінансуюць іх толькі на 40 мільёнаў даляраў на год, у той час калі Злучаныя Штаты выдаткоўваюць на іх каля 450 мільёнаў даляраў на год. Мы падрабязна распавядалі пра вельмі патрэбныя рэфрмы ў арганізацыі, якія яны павінны былі б правесці і наўпрост узаемадзейнічалі з імі, але яны так і не правялі іх. На цяперашні дзень мы будзем скасоўваць нашы адносіны з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і перанакіруем гэтыя сродкі іншым краінам свету і задаволім надзённыя глабальныя патрэбы ў галіне грамадскага здароўя.
„Свет мае патрэбу ў адказах Кітая з нагоды віруса. У нас павінна быць празрыстасць. Чаму Кітай не заблакаваў інфікаваных людзей з Уханя, каб яны не раз’ехаліся па ўсім Кітаі?”, – сказаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя