Дональд Туск абраны лідарам „Грамадзянскай платформы”
Экс-кіраўнік Еўрарады, былы прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 3 ліпеня абраны новым лідарам „Грамадзянскай платформы”. Гэта стала вядома пасля агульнанацыянальнай рады буйнейшай апазіцыйнай партыі Польшчы.
Дональд Туск раней быў ганаровым старшынём партыі, а зараз фактычна ён будзе выконваць абавязкі старшыні.
Рафал Тшаскоўскі і Дональд Туск на агульнапольскай радзе „Грамадзянскай платформы”.
Беларускае Радыё Рацыя
