Дональд Туск: Пагроза ўварвання Расеі ва Украіну павялічылася



Прэм’ер-міністр Польшчы заяўляе, што пагроза ўварвання Расеі ва Украіну павялічылася. Паводле Дональда Туска, гэта адбылося за апошнія пару дзён. Пра гэта кіраўнік польскага ўраду сказаў падчас прэс-канферэнцыі. Масква заявіла аб правядзенні шэрагу вучэнняў у апошнія дні. Дзярждэпартамэнт ЗША назваў іх правакацыйнымі ў цяперашніх умовах.

Таксама і НАТО асцерагаецца, што Расея можа ўварвацца ва Украіну пад выглядам міратворчай або гуманітарнай місіі.  Масква сканцэнтравала каля мяжы з Украінай да каля 20 тысяч жаўнераў “і можа іх адправіць ва Укріану пад выглядам гуманітарнай альбо міратворчай місіі”, – паведамляе НАТО.

“Не будзем здагадвацца, што Расея мае на ўвазе, але бачым, што яна робіць. І гэта нас вельмі непакоіць. Расея сканцэнтравала на ўкраінскай усходняй мяжы жаўнераў гатовых да ваенных дзеянняў”, – напісала прэс-сакратар НАТА Оана Лугнеску ў сваёй заяве.