Дональд Туск: Правы чалавека – нязменная каштоўнасць для Еўропы



Беларусь у Еўразвязе ўспрымаюць як „адказнага і прадказальнага партнёра ў тым, што тычыцца канфлікту Расеі і Украіны”. Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск падчас інтэрв’ю вузкаму колу журналістаў чатырох краін „Усходняга партнёрства”.

771626699

Адказваючы на пытанне, як пазіцыя Менска па ўкраінскаму крызісу паўплывала на ўспрыманне Беларусі ў ЕЗ, Туск адзначыў: „Для пачатку, асабіста мой погляд змяніўся. І мае кантакты з  Лукашэнкам, і адносіны паміж краінамі былі вельмі складанымі па многіх прычынах”.  Сюрпрызам стала першая размова з Лукашэнкам адразу пасля анексіі Крыма, я ўбачыў, што Беларусь па-сапраўднаму незалежная і нейтральная ў гэтым вельмі важным пытанні як для ЕЗ, так і для самой Беларусі”, – дадаў прэзідэнт Еўрапейска рады.

Разам з тым Туск заявіў, што ЕЗ не можа змяніць сваю пазіцыю па некаторых унутраных праблемах у Беларусі. „Гаворка ідзе аб правах чалавека, пра палітвязняў. Гэта нязменныя каштоўнасці для Еўропы. І мы ніколі не будзем рабіць гэтыя прынцыпы прадметам для дыскусій”, – дадаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters