Дональд Туск: Прыярытэтам ЕЗ з’яўляецца ахова межаў



“Прыярытэтам Еўразвяза на фоне эміграцыйнага крызісу з’яўляецца ўзмацненне вонкавых межаў супольнасці”, – сказаў падчас сустрэчы з журналістамі старшыня Еўрапейскай Рады – Дональд Туск падводзячы выніку саміту ЕЗ прысвечанага міграцыйнаму пытанню.

04serwis

Дональд Туск

Адным з важнейшых дасягненняў саміту стала дамоўленасць з Турцыяй, якая мае стрымліваць прыток мігрантаў у Еўропу. ЕЗ і Анкара на саміце ў Бруселі ўхвалілі папярэдні план дзеянняў. У найбліжэйшыя дні будзе разгледжана пытанне пра прадастаўленне турэцкім уладам каля 3 мільярдаў еўра на ўладкаванне цэнтраў па прыёме эмігрантаў:

– Шукаючы супрацы з Турцыяй мы арганізавалі саміт Еўразвяз-Турцыя, кажу канешне пра нефармальную сустрэчу. Мы такім чынам далі зразумець, што гатовыя да сур’ёзнай стратэгічнай размовы з Турцыяй. Яе эфектам павінна быць сур’ёзная супраца з боку Турцыі. Тут не ідзе пра тое, каб апраўдаць турэцкія чаканні і не атрымаць узамен за гэта асноўнай мэты, якой з’яўляецца супраца на карысць абмежавання эміграцыйнай хвалі.

Саміт ЕЗ зацвердзіў таксама стварэнне міграцыйных цэнтраў. Яны будуць пабудаваны, у прыватнасці, у Італіі і Грэцыі.

Падводзячы вынікі саміту ЕЗ прысвечанага міграцыйнаму крызісу Дональд Туск адзначыў, што адным са спосабаў вырашэння праблемы з’яўляецца справядлівае размеркаванне бежанцаў паводле колькасці паміж асобнымі краінамі ЕЗ.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя