Дональд Туск выступіў у Сейме са сваёй праграмнай прамовай
15 гадоў таму
“Мы надалей будзем падтрымліваць Украіну”, – заявіў Дональд Туск у Сейме, выступаючы са сваёй праграмнай прамовай.

Напярэдадні палітык атрымаў вотум даверу, і становіцца кіраўніком Рады Міністраў Польшчы.
Палітык адзначыў важнасць добрых стасункаў са Злучанымі Штатамі і еўрапейскай супольнасцю.
“Самотная Польшча – гэта Польшча пад вялікімі рызыкамі”, – дадаў палітык.
Афіцыйна Дональд Туск стане прэм’ер-міністрам Польшчы пасля таго, як яго прысягу і прысягу новай Рады міністраў прыме прэзідэнт Анджэй Дуда.
