Дональд Туск з 1 снежня ўзначаліў Еўрапейскую Раду
Былы прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск з 1 снежня ўзначаліў Еўрапейскую Раду – галоўны орган Еўразвязу. Ён замяніў на гэтай пасадзе бэльгійца Германа ван Рампэя.
Дональд Туск – гэта першы вядомы палітык з посткамуністычнай краіны, які стаў на чале кіруючага органу Еўразвязу.
“Ён вядомы як палітык, які выказваўся за даеўраінтэграцыю Украіны. Неаднаразова выказваўся за вызваленне беларускіх палітычных вязьняў і за дэмакратычныя перспектывы Беларусі. Туск добра разбіраецца ў беларускай праблематыцы”, – адзначае старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька.
– Яму не трэба шукаць на мапе Беларусь. Ён ведае гэтае пытанне і можа быць сам экспертам, а не толькі прымаць палітычныя рашэнні. Гэта вялікі плюс, гэта добра. Разам з тым, я думаю колькасна заяваў пра Беларусь з вуснаў Туска стане менш, бо ўсё пасада яго такая, што ён мусіць займацца тысячамі розных справаў. Але моц гэтых заяваў, нават калі яны будуць радзей, будзе значна большая, чым, калі ён быў на пасадзе прэм’ер-міністра Польшчы.
Сярод прыярытэтаў Дональд Туск назваў спыненне вайны і крызісу ва Украіне, утрыманне Вялікай Брытаніі ў ЕЗ і пераадоленне эканамічнага крызісу – у прыватнасці ў Еўразоне.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя