Дональда Трампа запрашаюць наведаць Наваградак



Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу накіравалі запрашэнне пабываць у Музеі габрэйскага супраціву ў Наваградку.

Дональд Трамп

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на тэлеканал АНТ.

У музеі адзначылі, што гатовы прыняць як самаго Трампа, так і ўсю яго сям’ю. Дачка 45-га прэзідэнта Злучаных Штатаў – Іванка ды яе муж Джэрад Кушнэр збіраліся ў Наваградак, а бацька Джэрада – Чарльз Кушнэр абяцаў перадаць запрашэнне амерыканскаму прэзідэнту – асабіста.

Такую інфармацыю перадала журналістам стваральніца Музея ў Наваградку Тамара Вяршыцкая, якая лістуецца з Чарльзам Кушнэрам.

Дарэчы, 62-гадовы Чарльз Кушнэр прыязджае ў Наваградак кожны год, сустракаецца з прадстаўнікамі габрэйскай дыяспары, прывозіць унукаў, каб паказаць месцы, дзе іх продкі паклалі пачатак адной з самых уплывовых на сёння дынастый ЗША.