Дуня Міятавіч не чакае хуткіх зменаў у Беларусі
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч не цешыць сябе ілюзіямі наконт хуткіх зменаў пасля сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў, але ўпэўненая ў неабходнасці сумесных паседжанняў.
– Ці гэта зменіць сітуацыю, ці, хутчэй за ўсё,- не. Але, прынамсі, думаць яны будуць трошкі па-іншаму, калі яны будуць гэтыя рэчы рабіць, бо зараз яны будуць ведаць, што ўсё бачна, усё адкрыта. Вядомыя канкрэтныя лічбы, імёны людзей, якіх затрымлівалі. Пра кароткія затрыманні размаўлялі. З імі трэба працаваць.
Трэба заўважыць, што менавіта ў дні візіту Дуні Міятавіч у Менск, адбылісяі кароткатэрміновыя затрыманні журналістаў.
Сустрэча Дуні Міятавіч з журналісцкай і праваабарончай супольнасьцю адбылася ў рамках двухдзённага працоўнага візыту прадстаўніцы АБСЭ ў Беларусь. Гэтаму папярэднічалі перамовы Дуні Міятавіч з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў Беларусі, у прыватнасці, чыноўнікамі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі
Рыгор Сапяжынскі, Беларускае Радыё Рацыя
