Колькасць ахвяр тэракту ў Дамаску ўзрасла да 76 (абноўлена)



Колькасць ахвяр тэракту ў сірыйскай сталіцы павялічылася да 76, яшчэ 110 чалавек параненыя.

Пра гэта паведамляе тэлеканал ССТV са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Сірыі, перадаюць «РІА Навіны».

У Еўразвязе заявілі, што тэракт з’яўляецца спробай сарваць мірныя перамовы па Сірыі.

* * *

У Дамаску, сталіцы Сірыі, сёння адбылося два выбухі. Загінулі 45 чалавек, 110 атрымалі раненні. Адказнасць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Паводле сірыйскага тэлебачання, выбухі адбыліся побач з шыіцкай святыняй: спачатку выбухнуў аўтамабіль, другую бомбу прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.

У пятніцу ў Жэнэве пачаліся мірныя перамовы пра спыненне канфлікту ў Сірыі. Напярэдадні, для ўдзелу ў гэтых кансультацыях, у Швейцарыю прыбыла дэлегацыя сірыйскай апазіцыі.

Фота  REUTERS