Двое актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” выйшлі на волю



Выйшлі на волю актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель і Максім Вінярскі. Абодва былі асуджаныя на 15 сутак арышту за акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі. Агулам у апошнія дні мінулага года за такія пратэсты прысудзілі больш за 16 тысяч рублёў штрафаў, а прынамсі 11 чалавек асудзілі на адміністрацыйны арышт. У тым ліку за кратамі знаходзіцца лідар пратэстаў, сустаршыня БХД Павел Севярынец, якога прысудзілі да 15-ці сутак арышту, і які мае выйсці на волю 10 студзеня. Акрамя святаў, у зняволенні Севярынец сустрэў і свой дзень народзінаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Еўрарадыё