Дыктатура ў стылі лофт. Латушка пракаментаваў прыезд Лукашэнкі ў „Брузгі”



Дыктатура ў стылі лофт. Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на сваім Ютуб-канале пракаментаваў учорашні прыезд і выступ перад мігрантамі ў „Брузгах” Аляксандра Лукашэнкі.

Як адзначае Павел Латушка, плану „Б” у Лукашэнкі няма. Што рабіць з мігрантамі, якія не жадаюць вяртацца, ён не ведае. Сваёй хлуснёй Лукашэнка адкрыта падштурхоўвае мігрантаў рабіць новыя спробы незаконнага прарыву мяжы, – дадаў Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя