Дыпламат Павел Мацукевіч: Лукашэнка павінен сысці
Яшчэ адзін беларускі дыпламат выступіў у падтрымку народных пратэстаў, што адбываюцца цягам тыдня ў краіне.
„Падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, які з гаранта бяспекі і суверэнітэту пераўтвараецца ў галоўную пагрозу, лічу для сябе як грамадзяніна і дыпламата здрадай Радзіме і нацыянальным інтарэсам. Лукашэнка павінен сысці”, напісаў Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі Павел Мацукевіч у сваім Facebook.
Раней з падтрымкай пратэстоўцаў выступіў пасол Беларусі ў Славакіі.