Дыпламаты ЗША вяртаюцца ва Украіну
Дыпламаты ЗША вяртаюцца ва Украіну, пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы. Па інфармацыі выдання, пакуль гаворка ідзе толькі пра аднадзённую паездку з Польшчы ў Львоў.

Паведамляецца, што ў ЗША плануюць увесь час ацэньваць сітуацыю з бяспекай для падобных аднадзённых візітаў. Візіт дыпламатаў у Львоў адбыўся пасля таго, як дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сам наведаў Украіну.
На прэс-канферэнцыі па выніках паездкі 25 красавіка ён заявіў, што дыпламаты будуць вяртацца ва Украіну, і ў хуткім часе будзе распачаты працэс адкрыцця амбасады ў Кіеве. Гэта, паводле яго слоў, можа заняць некалькі тыдняў.
