Дыпламатычны скандал: Ізраіль адклікае амбасадара з Польшчы



Па рашэнні прэм’ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху, ізраільскі пасол у Варшаве Ганна Азары будзе адкліканая ў Ізраіль, а дыпламатычная місія застанецца без амбасадара.

Пра гэта паведамляе onet.pl, са спасылкай на крыніцу, блізкую да ізраільскіх уладаў. Як падкрэсліў суразмоўца выдання, адпаведнае рашэнне можа быць прынята яшчэ сёння.

СМІ адзначае, што адкліканне амбасадара будзе вынікам рознагалоссяў паміж польскімі і ізраільскімі ўладамі адносна ўнясення змяненняў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы.

Ганна Азары, каментуючы праект папраўкі да Закону аб ІНП , падкрэсліла, што «ўрад Ізраіля хоча захаваць поўную свабоду ў абмеркаванні гісторыі Халакоста такім чынам, каб пазбегнуць скажэнняў».

Фармальна Азары не страціць сваёй пасады, але рашэнне прэм’ер-міністра Ізраіля знізіць ровень узаемных дыпламатычных адносін.

Закон, які выклікаў вострую крытыку ізраільскіх уладаў, таксама змяшчае палажэнні аб забароне прапаганды «бандэраўскай ідэалогіі», што было негатыўна ўспрынята ўкраінскім бокам.

Фота Bartłomiej Zborowski / PAP