Дырэктар БДІПЧ АБСЕ будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі



Дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Інгіб’ёрг Сольрун Гісладоцір наведвае Беларусь, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Каця Андруш. Яна будзе назіраць за ходам выбараў у дзень галасавання, як яна робіць гэта ва ўсіх краінах АБСЕ, у якіх БДІПЧ праводзіць місію па назіранні за выбарамі», – сказала Андруш. Яна адзначыла, што цяперашні візіт не прадугледжвае ніякіх сустрэч, так як Гісладоцір «будзе сканцэнтравана на назіранні за выбарамі».

Місію БДІПЧ АБСЕ ўзначальвае Корыэн Йонкер. У склад місіі ўваходзіць асноўная група з 11 экспертаў для працы ў Менску, а таксама 30 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія з 23 кастрычніка сочаць за выбарчай кампаніяй па ўсёй краіне. Да 400 кароткатэрміновых назіральнікаў будуць сачыць за ходам галасавання сёння, 17 лістапада.

Папярэднія высновы па выніках працы назіральная місія БДІПЧ АБСЕ прадставіць на прэс-канферэнцыі 18 лістапада. Канчатковая справаздача аб назіранні будзе апублікаваны прыблізна праз 6-8 тыдняў пасля выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя