Дыялог пасля палітыкі ізаляцыі



Дыялог пасля палітыкі ізаляцыі. Так адносіны паміж Польшчай і Беларуссю акрэслівае віце-міністр замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі. Пра гэта ён сказаў ў кулуарах 5-га Усходняга эканамічна кангрэса, які праходзіць ў Беластоку. Але Польшчы таксама нагадвае пра асноўныя каштоўнасці еўрапейскай краіны – захаванне правоў чалавека і дэмакратыя. Пра польска-беларускія стасункі, кажа Барташ Ціхоцкі:

— Мы парадкуем шмат справаў, якія чакалі ўпарадкавання за перыяд дзеяння санкцыі Еўразвязу. Гэта справы, якія тычацца юрыдычнага боку функцыянавання мяжы, інфраструктуры, аховы навакольнага асяроддзя і так далей. Мы аднавілі дыялог праз шмат гадоў палітыкі ізаляцыі.

Спадзяемся на зразуменне з польскага боку. Пра гэта кажа амбасадар Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авер’янаў, які таксама заўважае пэўнае пацяпленне паміж Польшай і Беларуссю:

— Мы лічым на разуменне з польскага боку геапалітычныай сітуацыі, якая складаецца ў нашым рэгіёне і таму мы вельмі задаволеныя, што адбыліся нашы кансультацыі на ўзроўні нашых віцэ-міністраў. Кансультацыі прайшлі ў Варшаве. Мы дамовіліся, што яны будуць паспяхова працягвацца.

У другой палове верасня Польшчу наведала дэлегацыя Рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы. Таксама абодва бакі заяўляюць, што вядзецца праца па стварэнні польска-беларускай міжурадавай рабочай камісіі ў сфера эканамічнага супрацоўніцтва, яна пачне працу ў лістападзе.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Яна Запольская