Дыялог: праймерыз па-беларуску



„Дыялог: праймерыз па-беларуску” – круглы стол на такую тэму адбыўся ў Берасці.

Яго арганізатарамі выступілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з некамерцыйнай установай “Пропус”, — распавяла палітык Ганна Канюс:

– Хацелі б абмеркаваць, што такое праймерыз, наколькі мы самі разумеем, што гэта такое. Колькі ёсць магчымасцяў у людзей удзельнічаць у ім, якія ёсць страхі і спадзевы на тое, што адбудзецца ў гэты дзень і ў гэтым годзе на гэтых выбарах прэзідэнцкіх.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Удзельнікі сустрэчы разважалі над пытаннямі на тэму таго, што ад іх залежыць на кампаніі, якая можа быць роля палітычных структураў, як паўдзельнічаць у працэдуры і калі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце