Дыялог па правах чалавека Беларусь – ЗША у Менску – 12 кастрычніка
Пяты раўнд дыялогу па правах чалавека Беларусь — ЗША пройдзе 12 кастрычніка ў Менску, паведаміў БелаПАН намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.
На перамовах Краўчанка будзе кіраўніком беларускай дэлегацыі. Амерыканскую ўзначаліць старшая службовая асоба Дзярждэпартамента па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы, пасол ЗША ў Менску ў 2000—2003 гадах Майкл Козак.
belapan.by
