Дзе няма назіральнікаў – яўка зашкальвае
На ўчастках Гарадзеншчыны, якія засталіся без незалежнага назірання яўка за першыя дні галасавання перавысіла лічбу ў 20 адсоткаў.
На ўчастках, дзе сядзяць назіральнікі ад кампаніі „Права Выбару”, ці людзі, што вылучаліся зборам подпісаў, альбо іншыя незалежныя назіральнікі, – яўка засталася ў межах, пра якія піша сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі.
Пра тое, як адбываецца незалежнае назіранне, распавядае Сяргей Трафімчык, абласны міжпартыйны каардынатар кампаніі „Права выбару”:
— Асабіста я пабываў на 60 участках. Улады намагаюцца паводзіць сябе вельмі карэктна і на заўвагі нашых назіральнікаў таксама карэктна рэагуюць: недзе выпраўляюць, а часам кажуць, што дзейнічаюць у рамках заканадаўства. На некаторых участках у Слоніме было заўважана, што старшыні камісіі даволі нервова рэагуюць на заўвагі і нават былі моманты калі назіральнікаў пазбаўлялі акрэдытацыі.
На ўчасткі, што знаходзяцца ў навучальных установах такіх гарадоў Гарадзеншчыны, як Бярозаўка ці Слонім прымусам гоняць прагаласаваць студэнтаў ці навучэнцаў каледжаў і за першыя дні з 1800 выбарцаў, якія павінны галасаваць на гэтых ўчастках, прагаласавалі 300 – 350 чалавек.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня