Дзе снарады? Прыгожын абмацюкаў Шайгу на фоне мерцвякоў-вагнераўцаў



Кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўген Прыгожын паказаў страты за 4 траўня і запатрабаваў у Міністэрства абароны Расеі снарады. Відэа апублікавала ягоная прэс-служба.

Яўген Прыгожын. Скрышот відэа

На першых кадрах відаць, што Прыгожын стаіць на адкрытай мясцовасці каля мёртвых целаў: „Вось гэта вось хлопцы ЧВК Вагнера, якія загінулі сёння, яшчэ кроў свежая”. Ён камусьці камандуе: „Здымі іх усіх”. Камера паказвае дзясяткі мерцвякоў.

„У нас недахоп боепрыпасаў 70 працэнтаў”. Кажа прыгожын, які на відэа абмацюкаў Шайгу і Герасімава, задаючы пытанне дзе,  боепрыпасы?

Далей ён кажа аб чыноўніках, якія „сядзяць у дарагіх рэстаранах”, а іх „дзеці здымаюць ролікі на YouTube”. Ён запатрабаваў ад Мінабароны Расеі паставіць усе неабходныя боепрыпасы, а таксама паведаміў, што пры 100% пастаўках страты ПВК ніжэйшыя ў пяць разоў.

Заснавальнік ПВК «Вагнер» заявіў, што з-за «снараднага голаду» групоўка 10 мая перадасць пазіцыі «Вагнера» ў Бахмуце падраздзяленням Мінабароны РФ і выведзе тых, хто застаўся, у тылавыя лагеры.

«Я выводжу падраздзяленні ПВК «Вагнер» з Бахмута, таму што пры адсутнасці боепрыпасаў яны асуджаныя на бессэнсоўную гібель», — заявіў Прыгожын у звароце, які адрасаваны вайсковаму камандаванню, прэзідэнту і народу Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя