Дзейнасць БНФ у Вярхоўным Савеце ў дакументах і фактах



Нядаўняя гісторыя ўтварэння Рэспублікі Беларусь стане больш зразумелай. Выдавецтва часопіса Arche выдала кнігу з матэрыяламі пра дзейнасць фракцыі Беларускага Народнага Фронта ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання.

Кажа шэф-рэдактар часопіса Arche Аляксандр Пашкевіч:

– Кніга называецца “Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання”. Яна падрыхтаваная дацэнтам, кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Кур’яновічам. Ён сабраў розныя матэрыялы – як архіўныя, так і раней апублікаваныя, многія з якіх былі чытачу недасяжныя.

Матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, забяспечаны грунтоўнымі каментарамі ўкладальніка. Кніга мае вялікі аб’ём – 802 старонкі. Неўзабаве выданне з’явіцца ў продажы.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота 90s.by