Дзень Годнасці і Свабоды – новае ўкраінскае свята
Ва Украіне з’явілася новае дзяржаўнае свята – Дзень Годнасці і Свабоды. Указ пра гэта падпісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Паводле гэтага ўказа, мэта Дня Годнасці і Свабоды – “годнае святкаванне гадавіны пачатку лёсавызначальных для Украіны падзеяў Аранжавай рэвалюцыі і Рэвалюцыі Годнасці”.
Зрэшты, самі ўкраінцы даволі крытычна ацэньваюць вынікі Рэвалюцыі Годнасці. Вось тыповыя меркаванні:
– Жыццё не палепшылася. Змены толькі ў адным: народ стаў больш з’яднаны, разам з уладай шукае паразумення і вырашэння пэўных пытанняў.
– Асабліва нічога не змянілася. Пасля майдана засталося ўсё так, як і было раней.
Апаненты прэзідэнта Парашэнкі адзначаюць, што большасць яго перадвыбарчых абяцанак пакуль не выкананая. Гэта тычыцца найперш змагання з карупцыяй і пакарання тых, хто вінаваты ў расстрэлах на Майдане.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота obozrevatel.com