Дзень нацыянальнай жалобы ў Нідэрландах



188750860-001-600x360У Нідэрландах абвешчана нацыянальная жалоба па загінулых у выніку крушэння „Боінга-777” малайзійскіх авіяліній. У краіне сёння прыспушчаны нацыянальныя сцягі, а вечарам пройдзе хвіліна маўчання.

Каля 16 гадзін па мясцовым часе ў Эйндховене прызямляцца два ваенна-транспартныя самалёты з астанкамі загінулых. Адбудзецца жалобная цырымонія ў прысутнасці каралеўскай пары, прэм’ер-міністра Нідэрландаў і сваякоў загінулых.

У авіякатастрофе 17 ліпеня загінулі 298 чалавек. Большасць пасажыраў – 193 асобы – былі з Нідэрландаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ves.lv