Дзень яднання ідэалагічна нязручны нават для ўладаў Беларусі
Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі ідэалагічна нязручны нават для ўладаў Беларусі. Так лічыць кіраўнік гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэй Стрыжак.
На думку праваабаронцы, улады Беларусі не ведаюць, як выкарыстоўваць гэты дзень на сваю карысць.
– Гэта такі дзень, які адзначаецца ў Беларусі з 1996 года. Тады ў яго ўкладаўся зусім іншы ідэалагічны сэнс. Цяпер цалкам усё змянілася. Мы бачым пасла Міхаіла Бабіча, які фактычна выконвае тут функцыі спецпрадстаўніка прэзідэнта Расейскай Федэрацыі. І нашы ўсходнія партнёры вельмі жорстка падыходзяць да сітуацыі з незалежнасцю Беларусі.
2 красавіка 1996 года прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, кіраўнікі падісалі дамову аб саюзе Беларусі і Расіі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель