Кандыдаты на Берасцейшчыне
Дзесяць кандыдатаў на Берасцейшчыне плануюць выставіць прадстаўнікі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з актывістамі кампаніі «За свой горад!». Для большасці з іх удзел у выбарах пройдзе не ўпершыню.
Запланаваныя пікеты, сустрэчы з выбарцамі, абыход кватэр, – распавяла палітык Ганна Канюс:
– У нас у Берасцейскай вобласці ад арганізацыі «За свой горад!» і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) будуць вылучацца каля дзесяці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На сённяшні момант мы фармуем нашы каманды і шукаем прыхільнікаў.
Профілі кандыдатаў ад сацыял-дэмакратаў лёгка знайсці праз сацыяльныя сеткі. Кожны з іх змясціў кароткае пасланне да выбарцаў і заклікае далучацца да выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
