Дзесяць патэнцыйных тэрарыстаў затрымалі ў Швейцарыі і Францыі



Спецслужбы дзвюх краін правялі сумесную аперацыю па затрыманні дзесяці меркаваных тэрарыстаў. Аднаго з іх арыштавалі ў Швейцарыі, астатніх – у Іль-дэ-Франс, Буш-дзю-Рона і Прыморскіх Альпах (Францыя). Арыштаваныя 27-гадовы швейцарац і 23-гадовая калумбійка падазраюцца ў сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі „Аль-Каіда” і ІДзІЛ.

У іх дамах правялі ператрусы, пад варту заключылі толькі грамадзяніна Швейцарыі. У французскіх Валь-дэ-Марне прайшлі ператрусы, якія завяршыліся двума арыштамі, яшчэ сем адбыліся ў Мэнтана і Экс-ан-Правансе. Падазраваным ад 18 да 65 гадоў. Яны выбіралі месца меркаванага тэракту, выкарыстоўваючы мессенджар Telegram. Паліцыя праводзіць дэталёвае расследаванне дзейнасці падазраваных.

belta.by