Дзеянні Лукашэнкі нелегальныя і негуманныя
Дзеянні Лукашэнкі нелегальныя і негуманныя, заяўляе Еўракамісія.
Рэжым праз свае прадстаўніцтвы ў трэціх краінах абяцае мігрантам лёгкі доступ у ЕЗ, а потым сілай выціскае іх праз мяжу з Еўразвязам, упэўнены ў Бруселі.
Па дадзеных ЕЗ, каля мяжы з Польшчай сабралася каля 2000 чалавек.
ЕЗ адсочвае палёты ў Беларусь з двух дзясяткаў краін, у тым ліку з Марока, Сірыі, Ірана, Катара, ПАР, Самалі, Індыі, Шры Ланкі, Венесуэлы, Расеі, Азербайджана, Туніса, Алжыра, Лівіі і Йемена.
Прадстаўнік Еўракамісіі пацвердзіў, што новы пакет санкцыяў рыхтуецца.
Беларускае Радыё Рацыя