Джо Байдэн на год падоўжыў санкцыі супраць уладаў Беларусі
Джо Байдэн на год падоўжыў санкцыі супраць уладаў Беларусі – паведамляе ТАСС. У пастанове прэзідэнта ЗША сцвярджаецца, што дзейнасць кіраўніцтва Беларусі прадстаўляе “надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША”. Яна “падрывае дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі”.
Па звестках ЗША, зафіксаваныя “парушэнні правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, у тым ліку з затрыманнямі і знікненнямі, а таксама з карупцыяй і неправамерным выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці і злоўжываннем паўнамоцтвамі”.
Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе, але пэўны час яны былі замарожаныя.